У Італіі падчас цырымоніі прысягі ўрада адбылася страляніна

28 апреля 2013

Паранены двое паліцэйскіх, стралок затрыманы. Ім аказаўся 46-гадовы італьянец, які, мяркуючы па ўсім, пакутуе ад псіхічнага захворвання.


Інцыдэнт адбыўся за кіламетр ад прэзідэнцкага палаца ў Рыме, але пры гэтым ён не перашкодзіў цырымоніі, якую давялі да канца. У новым урадзе  відавочнага лідара няма. У кабінеце будуць і дэмакраты, і партыя Берлусконі. Характэрны і той факт, што ва ўрад увайшла рэкордная колькасць жанчын. Трэць міністраў - прадстаўніцы слабога полу. Упершыню ў гісторыі Італіі міністэрскае крэсла заняла і чарнаскуры палітык.