У Італіі смуткуюць па ахвярах паводкі

5 ноября 2018

Жалоба - на Сіцыліі. У Італіі смуткуюць па ахвярах паводкі. Загінулі 30 чалавек. Рэкі выйшлі з берагоў раптам. У Даламітавых Альпах моцным ветрам павалены цэлыя лясныя масівы. Урон ад стыхіі ацэньваецца ў сотні мільёнаў еўра. Урад Італіі зараз разглядае магчымасць прыпынення збору падаткаў і выплат па крэдытах для насельніцтва на тэрыторыях, якія найбольш пацярпелі. У Венецыі амаль тры чвэрці гістарычнай часткі горада, у тым ліку плошча Сан-Марка, па-ранейшаму застаецца пад вадой.