У Італіі сёння адзначаюць Дзень абвяшчэння рэспублікі

2 июня 2017

У Італіі сёння адзначаюць галоўнае нацыянальнае свята - Дзень абвяшчэння рэспублікі. 71 год таму па выніках рэферэндуму краіна перастала быць манархіяй і перайшла на рэспубліканскі лад кіравання. Членаў каралеўскай сям'і, якія заплямілі сябе сувязямі з рэжымам Мусаліні, выгналі з дзяржавы. Сёння святкаванні праходзяць па ўсёй Італіі. У Рыме адбыўся ваенны парад. Па традыцыі знішчальнікі распылілі ў небе колеры нацыянальнага флага - зялёны, белы і чырвоны.

З нацыянальным святам прэзідэнта Італіі Серджыа Матарэлу і народ краіны павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.