У Італіі працягвае расці колькасць ахвяр разбуральнага землетрасення

6 сентября 2016

У спісе загінуўшых ужо 296 чалавек. Пажарныя, якія разбіралі завалы ў Аматрычэ, знайшлі цела афганскага юнака. Яго лічылі прапаўшым без весткі.

Невядомым застаецца лёс яшчэ некалькіх жыхароў горада.

Між тым, пацярпелым падчас землетрасення ў цэнтральнай частцы Італіі пагражае непагадзь. Сіноптыкі гавораць, што насоўваюцца моцныя ліўні і пахаладанне. А значыць знаходжанне 4 тысяч жыхароў у часовых палатачных гарадках стане менш камфортным.