У Італіі перавярнуўся аўтобус з расійскімі турыстамі

22 мая 2019

Ён упаў у кювет з хуткаснай трасы. Аварыя адбылася ў раёне горада Мантэрыджоні. Загінула жанчына, не менш за 10 чалавек пацярпелі. 4 -  у цяжкім стане. Мяркуецца, што ўсяго ў транспартным сродку знаходзілася каля 60 чалавек. Аўтобус накіроўваўся з Сіены ў Фларэнцыю. На месцы працуюць ратавальнікі і паліцэйскія. Участак аўтамагістралі  закрыты.