У Італіі выявілі снарад вагой 225 кілаграмаў часоў Другой сусветнай вайны

14 марта 2018

У Італіі эвакуіравалі больш за 23 тысячы чалавек з-за бомбы часоў Другой сусветнай вайны. Снарад вагой 225 кілаграмаў выявілі ў цэнтры прыморскага горада на месцы будоўлі. Эвакуацыя закранула ўсе жылыя пабудовы і грамадскія будынкі, а таксама гарадскую бальніцу. Чыгуначныя зносіны былі прыпынены, а размешчаны паблізу вакзал часова закрылі. Сапёры абясшкодзяць бомбу ў найбліжэйшы час, яе ўзарвуць у адкрытым моры.