У Італіі незадаволены меддапамогай з Расіі

26 марта 2020
80 % грузаў, дастаўленых у Італію на 15 самалётах Іл-76 Мінабароны Расіі ў якасці дапамогі для барацьбы з каранавірусам, аказаліся "абсалютна бескарысныя або малакарысныя". Гэта паведамляе газета La Stampa са спасылкай на свае крыніцы.

Аўтары артыкула адзначаюць, што ахопленая эпідэміяй Італія больш за ўсё мае патрэбу ў медыцынскіх масках і апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Гэта даставіў Кітай. Расійская ж дапамога складаецца з мала запатрабаваных комплексаў для дэзынфекцый вуліц, памяшканняў і транспарту,  наракае La Stampa.