У Італіі наспявае ўзмацненне палітычнага крызісу.

28 мая 2018

У Італіі, здаецца, наспявае ўзмацненне палітычнага крызісу. Вылучаны на пасаду прэм'ер-міністра Джузэпэ Контэ адмовіўся сфарміраваць урад. Справа ў тым, што прэзідэнт Серджа Матарэла адхіліў прапанаваную Контэ кандыдатуру міністра эканомікі еўраскептыка Паола Савоны. Такое рашэнне абурыла партыі "Рух пяці зорак" і "Ліга", якія перамаглі на выбарах і павінны былі ўвайсці ў склад кааліцыйнага ўрада. Менавіта яны раней вылучылі на пасаду прэм'ера Джузэпэ Контэ. Лідары партый назвалі рашэнне Матарэлы непрымальным і заклікалі аб'явіць кіраўніку дзяржавы імпічмент.