У Італіі на вуліцы выведзены тысячы паліцэйскіх

25 февраля 2018

У Італіі з-за дэманстрацый па ўсёй краіне, якія перарастаюць у сутыкненні з паліцыяй, на вуліцы выведзены тысячы паліцэйскіх.

Тысячы людзей выйшлі ў суботу на мітынг у Рыме па закліку шэрагу антыфашысцкіх арганізацый. Удзельнікі маніфестацыі выказалі незадаволенасць тым, што ў краіне набіраюць папулярнасць неафашысцкія ідэі. Адначасова ў Мілане прайшла маніфестацыя "Лігі Поўначы". Гэта найбуйнейшая антыімігранцкая партыя Італіі. Паводле звестак паліцыі, у акцыі прынялі ўдзел каля 15 тысяч чалавек. Лідар "Лігі" разглядаецца як імаверны кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра.