У Італіі праз каранавірус рэжым карантыну ўведзены па ўсёй краіне

10 марта 2020
Адмянілі заняткі ў навучальных установах, перанеслі футбольныя матчы. Абмежавана перамяшчэнне людзей паміж правінцыямі. Колькасцю інфіцыраваных краіна ўчора апярэдзіла Паўднёвую Карэю. Якраз там колькасць заражаных ідзе на спад. Як і ў Кітаі, адкуль і прыйшоў COVID-19. Ва Ухані ад незапатрабаванасці сёння закрылі ўсе часовыя бальніцы.

Тым часам меры засцярогі ўвялі ў Ізраілі. Усіх, хто прыбывае ў краіну, чакае абавязковы двухтыднёвы карантын.