У Італіі з бальніцы выпісаны першы пацыент, з якога пачалася ўспышка каранавіруса ў краіне

24 марта 2020
Гэта здарылася крыху больш чым месяц таму, калі 38-гадовы жыхар Ламбардыі трапіў у рэанімацыю з-за праблем з дыханнем. Падчас хваробы мужчына вёў актыўнае сацыяльнае жыццё. Адкуль ён заразіўся - так і не ўдалося высветліць.  Кітай ён не наведваў, а ў яго сябра, які якраз вярнуўся з гэтай краіны, вірус выяўлены не быў. 


У Кітаі 90 % заражаных каранавірусам паправіліся


У Кітаі  колькасць тых, хто хварэе на  COVID-19, працягвае зніжацца. На сёння па ўсёй краіне ў бальніцах застаюцца не больш за 4 тысячы пацыентаў. Пры гэтым звыш 90 % усіх заражаных паправіліся.