У Італіі Дэмакратычная партыя пацярпела зруйнавальнае паражэнне на парламенцкіх выбарах

5 марта 2018

Першае месца па выніках галасавання, якое прайшло напярэдадні, займае правацэнтрысцкая кааліцыя - каля 37 %.

У яе, у ліку іншых, уваходзіць і партыя "Наперад, Італія!" экс-прэм'ера Сільвіа Берлусконі, які вярнуўся ў вялікую палітыку. Адзін з асноўных пунктаў праграмы правацэнтрыстаў - перагляд эканамічнага ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам. Але галоўным сюрпрызым гонкі стаў трыумф папулістаў і еўраскептыкаў з "Руху пяці зорак". За іх прагаласавала каля 32 % выбаршчыкаў. "Пяць зорак" у больш катэгарычнай форме выступае супраць палітыкі афіцыйнага Бруселя, мясцовых эліт і іміграцыі. Еўрапейскія палітолагі ўжо ставяць вынікі выбараў у Італіі ў адзін шэраг з Брэксітам і перамогай Дональда Трампа ў ЗША.

Дарэчы, ні ў правацэнтрыстаў, ні ў папулістаў няма неабходных 40 % галасоў для фарміравання парламенцкай большасці. Таму як іменна будзе выглядаць кааліцыя і ці атрымаецца наогул яе сфарміраваць, не ясна. Хто зойме пасаду кіраўніка ўрада, таксама незразумела. Дзеючы прэм'ер Паола Джэнцілоні, нягледзячы на няўдачу аднапартыйцаў, карыстаецца вялікай падтрымкай насельніцтва.

Ну, а Сільвіа Берлусконі ўзначаліць Кабінет міністраў не можа з-за судзімасці. Чакаецца, што сітуацыя праясніцца пасля 24 сакавіка, калі парламент збярэцца на першае пасяджэнне. Дарэчы, дзень галасавання запомніцца выбаршчыкам скандалам на адным з участкаў у Мілане. Напаўголая актывістка руху "Фемен" раптам заскочыла на стол, ля якога стаяў Сільвіа Берлусконі. Палітык ветліва адвярнуўся, а пасля таго, як ахова адвяла дзяўчыну, заявіў прэсе, што не паспеў нічога разгледзець.