У Італіі бастуюць кіроўцы Amazon

27 февраля 2019

Яны патрабуюць паляпшэння ўмоў працы. Паводле іх слоў, за адну 9-гадзінную працоўную змену шафёры здзяйсняюць не менш як 120 даставак - удвая больш за норму, а плацяць ім менш у параўнанні з кіроўцамі іншых кампаній, якія займаюцца інтэрнэт-гандлем. З чатырох цэнтраў Amazon у італьянскай Ламбардыі пастаўкі спыніліся. Гэта не першы выпадак, калі кампанія сутыкаецца з пратэстамі сваіх супрацоўнікаў у Еўропе. У канцы мінулага года баставалі тысячы працаўнікоў у Германіі, Іспаніі, Італіі і Вялікабрытаніі.