Ва ўчыненні тэракта ў лонданскім метро падазраюць 18-гадовага бежанца з Ірака

18 сентября 2017

Хлопец жыў у гарадку Санберы-он-Тэмз у пажылых прыёмных бацькоў. Сям'я Джонс шмат гадоў выхоўвала ўсыноўленых дзяцей. За два тыдні да тэракта 88-гадовы Рональд і яго 71-гадовая жонка Пенелопа паведамілі ў паліцыю, што не могуць справіцца з выхаваннем аднаго з дзяцей. У 18-гадовага іракца былі праблемы з законам. У доме Джонсаў прайшлі вобыскі. Нагадаем, зараз па справе аб выбуху ў метро затрыманыя двое падазроных. Падчас выбуху ў вагоне цягніка на станцыі Parsons Green пацярпелі 30 чалавек. Зараз узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Вялікабрытаніі паніжаны з крытычнага да сур'ёзнага.