У іспанскай Севіллі адбылася цырымонія MTV Europe Music Awards

4 ноября 2019
Трыумфатарамі вечара сталі спявачкі з ЗША Тэйлар Свіфт і Білі Айліш. Свіфт была прызнаная лепшым амерыканскім выканаўцам і атрымала ўзнагароду ў катэгорыі "Лепшае відэа". Айліш атрымала прызнанне за лепшы дэбют, а яе кампазіцыя Bad Guy перамагла ў катэгорыі "Лепшая песня". "Лепшым артыстам" 2019 года названы канадскі выканавец Шон Мендэс . А лепшым рок-выканаўцам стаў Ліям Галахер. А вось Арыяна Грандэ, якая лічылася фаварыткай конкурсу і адзначаная ў сямі намінацыях, пайшла з цырымоніі з пустымі рукамі.