У іспанскай Барселоне не сціхаюць пратэсты

4 октября 2018

У цэнтры іспанскага горада прайшлі адразу два мітынгі. Удзельнікі аднаго з іх выступалі супраць фашызму, другія - за адзінства Іспаніі. Дэманстрацыі завяршыліся сутыкненнямі. Актывісты ўчынілі масавыя бойкі. Пад удар трапілі і паліцэйскія. Звестак наконт пацярпелых няма. Нагадаем, беспарадкі на вуліцах Барселоны пачаліся некалькі дзён таму - у гадавіну рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.