У іспанскім Буньёле прайшла знакамітая бітва памідорамі

28 августа 2014

У іспанскім муніцыпалітэце Буньёль прайшла знакамітая бітва Ла Тамаціна або бітва памідорамі. Свята праводзіцца кожны год у апошнюю сераду жніўня і збірае дзясяткі тысяч ахвотнікаў закідаць прахожых таматамі. Зрэшты, за апошнія гады колькасць турыстаў паменшылася з-за ўвядзення платы за ўдзел у фестывалі. Карані ж Тамаціны ідуць у 40-я гады. Тады група сяброў, якія абедалі ў адным з рэстаранаў у цэнтры горада, схапіла ў краме кошык з памідорамі і пачала закідваць імі адзін аднаго. Здавалася б, усё адбылося выпадкова. Але жыхарам горада так спадабалася гэтае відовішча, што яны вырашылі арганізоўваць такія бойкі штогод. Падлічана, што за час бітвы расходуецца каля 125 тон спецыяльна вырашчаных для яе памідораў.