У Іспаніі за суткі не зарэгістравалі ні адной смерці ад COVID-19

2 июня 2020
У Іспаніі за 24 гадзіны не было зарэгістравана ні адной смерці ад ускладненняў, якія выклікаў каранавірус. Упершыню з пачатку сакавіка. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя краіны, ахвярамі эпідэміі сталі звыш 27 000 чалавек. За суткі спецыялістамі выяўлены 71 новы хворы. Агульная колькасць інфіцыраваных - 240 000. Напярэдадні ў Іспаніі пачаўся перадапошні этап паслаблення карантынных мер. Ізноў адкрыліся басейны і пляжы. Пачалі працаваць гандлёвыя цэнтры, тэатры і спартыўныя залы.