У Іспаніі прайшлі мітынгі супраць рэформы вышэйшай адукацыі

27 февраля 2015

У 40 гарадах Іспаніі прайшлі мітынгі супраць рэформы вышэйшай адукацыі. У Мадрыдзе акцыі скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй. Паводле планаў улад, замест цяперашняй схемы 4+1, гэта значыць чатыры гады абавязковай прафесійнай адукацыі плюс адзін год магістратуры, універсітэты змогуць уводзіць сістэму 3+2. На думку студэнтаў, гэта моцна стукне па сямейным бюджэце.   Справа ў тым, што навучанне на атрыманне звання магістра нашмат даражэйшае за базавую вышэйшую адукацыю.