У Іспаніі працягваюцца пошукі двухгадовага хлопчыка, які ўпаў у калодзеж

20 января 2019

Дзіця знаходзіцца пад зямлёй ужо тыдзень. Ратавальнікі пракапалі вялізны 30-метровы тунэль, але гэта толькі палова працы. Раскопкам перашкаджаюць пагрозы апоўзняў і вялікая колькасць скалістых парод. Ёсць версія, што хлопчык захраснуў на 80-метровай адзнацы. Глыбіня свідравіны каля 100 метраў. Трапіць у яе немагчыма з-за вельмі маленькага дыяметра, спробы апусціць на дно камеру таксама не ўвянчаліся поспехам. Наконт стану дзіцяці нічога невядома, застаецца толькі спадзявацца на цуд.