У Іспаніі паліцыя раскрыла сетку асабліва небяспечных сутэнёраў

29 ноября 2013
Паліцэйскія затрымалі трох грамадзян Нігерыі. Яны абвінавачваюцца ў выкраданні дзяцей і дрэнным абыходжанні з імі. Падлеткі знаходзіліся ў кватэры ў горадзе Вальмахада ў цэнтральнай Іспаніі. Іх маці прымушалі займацца прастытуцыяй. Злачынцы трымалі дзяцей звязанымі і пад уздзеяннем снатворнага. Таксама паліцэйскім ўдалося вызваліць з сексуальнага рабства пецярых жанчын.