У Іспаніі пачаўся суд над шасцю самалійскімі піратамі, якія летась напалі на ваенны карабель ля берагоў Самалі, прыняўшы яго за гандлёвае судна. Пракуроры патрабуюць для кожнага з марскіх разбойнікаў не менш чым 23 гады турмы. Падазроныя абвінавачваюцца ў пірацтве, валоданні зброяй і ўдзеле ў злачыннай групоўцы. Раней іспанскі суд ужо судзіў двух самалійскіх піратаў за нападзенне на рыбалоўнае судна. Абодва тады атрымалі ўвогуле 439 гадоў турмы.














