У Іспаніі шпіталізавана жанчына з падазрэннем на вірус Эбола

22 сентября 2014

У Іспаніі на востраве Менорка шпіталізавана жанчына з падазрэннем на вірус Эбола. Нядаўна яна вярнулася з Сенегала, дзе жыла недалёка ад мяжы з Гвінеяй. Пацыентка - у ізаляцыі, яна ўжо здала ўсе аналізы, якія перададзены ў бальніцу ў Мадрыдзе, дзе спецыялісты паставяць канчатковы дыягназ. У Іспанію на лячэнне дастаўлены і свяшчэннік, які працаваў у Сьера-Леоне. 69-гадовы Гарсія В'еха 30 гадоў працаваў у краінах Афрыкі і заразіўся смяротна небяспечным вірусам. У Заходняй Афрыцы ад Эболы ўжо памерлі больш за 2600 чалавек.