У Іспаніі гараць лясы

12 ноября 2013

Толькі ў наваколлях Жыроны агнём знішчана ўжо 500 гектараў зялёных насаджэнняў. Сотні людзей эвакуіраваныя. Пажарнікі не абяцаюць мясцовым жыхарам аператыўна справіцца з распаўсюджваннем узгаранняў. Справа ў тым, што ў рэгіёне дзьмуць моцныя вятры, іх парывы месцамі дасягаюць 80 кіламетраў за гадзіну. Менавіта праз гэта полымя імкліва прасоўваецца на поўдзень.