У Іспаніі - датэрміновыя парламенцкія выбары

28 апреля 2019

Рашэнне аб правядзенні было прынята пасля таго, як дэпутаты адмовіліся ў сярэдзіне лютага адобрыць новы бюджэт. Дарэчы, гэтае галасаванне чацвёртае ў Іспаніі за апошнія тры гады. Галоўным сапернікам сацыялістаў на чале з прэм'ерам Педра Санчэсам палітолагі завуць правацэнтрысцкую Народную партыю. Назіральнікі лічаць, што сацыялісты змогуць утрымаць большасць, але для фарміравання кабінета ім спатрэбіцца кааліцыя, таму перамовы аб стварэнні ўрада могуць зацягнуцца.