У Іспаніі арыштаваныя 8 чалавек

13 марта 2015

У Іспаніі арыштаваныя 8 чалавек, якія падазраюцца ў вербаванні і адпраўцы добраахвотнікаў у Сірыю і Ірак. Паліцэйская аперацыя прайшла ў правінцыях Барселона, Жырона, Сьюдад-Рэаль і Авіла. Следчыя мяркуюць, што затрыманыя не толькі шукалі ахвотнікаў далучыцца да баевікоў "Ісламскай дзяржавы", але і заклікалі ўчыняць тэракты на тэрыторыі краіны.