У Іспаніі арыштаваны меркаваны пастаўшчык зброі для тэрарыста Амедзі Кулібалі

14 апреля 2016

Іспанская паліцыя арыштавала француза, які пастаўляў зброю для арганізатараў тэракта ў Парыжы ў студзені мінулага года. Тады Амедзі Кулібалі ўчыніў напад на кашэрную краму, а за дзень да гэтага забіў паліцэйскага. Пастаўшчык зброі быў арыштаваны ўчора ў раёне іспанскай Малагі. Сам мужчына адмаўляе факт паставак зброі Кулібалі і заявіў, што жадае экстрадыцыі ў Францыю. Прадстаўнікі Вярхоўнага суда Іспаніі заявілі, што, хутчэй за ўсё, так і будзе.