У Ірландыі сёння развітаюцца з вакалісткай групы "Крэнберыс"

21 января 2018

У Ірландыі сёння развітаюцца з вакалісткай групы "Крэнберыс" Далорэс О'Рыярдан. Спявачка памерла 15 студзеня ў Лондане ва ўзросце 46 гадоў. Адну з самых вядомых ірландскіх спявачак пахаваюць у яе роднай вёсцы на паўднёвым захадзе краіны. На памінальнай імшы, якая пройдзе 23 студзеня, будуць прысутнічаць толькі сям'я і сябры выканаўцы.