У Іркуцкай вобласці Расіі сёння ўпаў верталёт Мі-8

6 мая 2013

На яго борце знаходзіліся 9 чалавек - усе загінулі. Сярод іх былі тры члены экіпажа і шэсць супрацоўнікаў МНС. Акрамя таго, верталёт перавозіў амаль дзве тоны выбуховага рэчыва аманіт для ліквідацыі лядовага затору.  Машына, якая належала мясцовай авіякампаніі Ангара, выяўленыя за сем кіламетраў ад населенага пункта Праабражэнка. Прычыны здарэння пакуль не вядомыя.