У Іране затрыманыя 29 праціўніц хіджабаў

3 февраля 2018

Жанчыны арыштаваныя за парушэнне парадку. У Інтэрнэце з'яўляюцца фота і відэа, на якіх яны, зняўшы хіджабы, трымаюць іх на палках, нібы флаг. І хоць жанчыны Ірана пратэстуюць супраць абавязковага нашэння хіджаба каля 40 гадоў, новая хваля незадаволенасці спарадзіла вялікае грамадскае абмеркаванне. Улады лічаць, што жаночыя мітынгі выкліканыя ў першую чаргу замежнай прапагандай.