У Іране сёння дзень цішыні

13 июня 2013
Любая палітычная агітацыя ўжо пад забаронай, заўтра ў краіне прэзідэнцкія выбары, масавыя мітынгі ў падтрымку кандыдатаў прайшлі напярэдадні. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць шэсць чалавек. Чатыры - прадстаўнікі кансерватыўнага крыла. Супрацьстаяць ім адзін незалежны кандыдат і прадстаўнік рэфарматараў. Для перамогі ў першым туры неабходная падтрымка больш за палову выбаршчыкаў. Аднак, як лічаць назіральнікі, хутчэй за ўсё, будуць два туры.