У Іране разбіўся пасажырскі самалёт

18 февраля 2018

Навіна з пазнакай "тэрмінова". У Іране разбіўся пасажырскі самалёт, які выконваў рэйс з Тэгерана ў Ясудж. На борце знаходзіліся 66 чалавек - усе загінулі. Крушэнне адбылося побач з горадам Семіром, правінцыя Ісфахан. Паведамляецца, што верталёты з ратавальнікамі не могуць дабрацца да месца катастрофы з-за дрэннага надвор'я. Падрабязнасці ў наступным выпуску.