У Іране расследуюць буйны тэракт

14 февраля 2019

Сітуацыя на Блізкім Усходзе застаецца напружанай. У Іране расследуюць буйны тэракт. Напярэдадні на паўднёвым усходзе краіны смяротнік на аўтамабілі з узрыўчаткай урэзаўся ў аўтобус. У ім перавозілі служачых Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Гэта элітныя часці іранскай арміі. Загінуўшых звыш 40 чалавек. Сярод іх ёсць і мірныя жыхары. Колькасць параненых удакладняецца. Адказнасць узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Джэйш аль-Адль", якая ў Іране прызнана тэрарыстычнай. Яе баевікі неаднаразова выкрадалі людзей і нападалі на вайскоўцаў. У сувязі з тэрактам мясцовыя ўлады аб'явілі трохдзённую жалобу.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані, родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.