У Іране працягваюцца пошукі абломкаў самалёта, які разбіўся напярэдадні

19 февраля 2018

Лайнер пацярпеў катастрофу ў гарах, урэзаўшыся ў хрыбет Дэна. На месцы крушэння працуюць альпіністы, у пошуках удзельнічае армія. Самалёт, які выконваў рэйс з Тэгерана ў Ясудж, прапаў з радараў праз 50 хвілін пасля вылету. На борце знаходзіліся 60 пасажыраў і 6 членаў экіпажа. Не выжыў ніхто.

Вядома, што кіраваў паветраным суднам вопытны камандзір, 5 гадоў таму ён здолеў экстранна пасадзіць такі ж лайнер, тады прычынай няштатнай сітуацыі стала паломка рухавіка. Страхавая кампанія паабяцала выплаціць сваякам загінуўшых па 45 000 долараў. Іран прымае спачуванні з усяго свету ў сувязі з авіякатастрофай. Словы падтрымкі Прэзідэнту Ірана і ўсяму іранскаму народу накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.