У Іране працягваецца пошукавая аперацыя на месцы крушэння самалёта

19 февраля 2018

У Іране працягваецца пошукавая аперацыя на месцы крушэння самалёта рэйса Тэгеран-Ясудж. Лайнер пацярпеў крушэнне напярэдадні ў гарах у правінцыі Ісфахан. На борце было 60 пасажыраў (у тым ліку дзіця) і 6 членаў экіпажа - усе яны загінулі. Паводле папярэдніх звестак, прычынай крушэння сталі складаныя метэаўмовы. Вядома, што машынай кіраваў вопытны камандзір. Пяць гадоў назад ён здолеў экстранна пасадзіць такі ж лайнер. Тады прычынай няштатнай сітуацыі стала паломка рухавіка. Страхавая кампанія паабяцала выплаціць сваякам загінуўшых па 45 тысяч долараў.