У Іраку баевікі групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта выкралі 60 рабочых, у тым ліку 15 грамадзян Турцыі. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, сярод заложнікаў таксама грамадзяне Пакістана, Непала, Бангладэш і Туркменістана. Яны займаліся будаўніцтвам бальніцы ў павеце Дор. У МЗС Турцыі пакуль афіцыйна не пракаментавалі гэтую інфармацыю.














