У Іраку падчас бамбардзіроўкі загінулі 11 чалавек

5 апреля 2017

У Іраку падчас бамбардзіроўкі горада Эль-Каім у правінцыі Анбар загінулі 11 чалавек. Сярод іх былі і мірныя жыхары. Мэтай атакі былі фарміраванні "Ісламскай дзяржавы", сканцэнтраваныя ў гэтым рэгіёне. Але хто наносіў удар - урадавыя войскі або падраздзяленні міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША - пакуль невядома.