У Іраку тысячы жыхароў Фалуджы ратуюцца ўцёкамі ад пастаянных абстрэлаў

10 января 2014

Лагеры бежанцаў арганізаваныя ў шматлікіх гарадах краіны. Паводле дадзеных ААН, больш як 10 тысяч чалавек з усёй правінцыі Анбар, дзе ідуць баі, вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Нагадаем, у апошнія тыдні кровапраліцце ў краіне выйшла на небывалы за апошнія пяць гадоў узровень. Радыкальныя ісламісты дзейнічаюць усё больш актыўна. У пачатку тыдня ўлады цалкам страцілі кантроль над Фалуджай. Паўднёвую частку горада кантралюе звязаная з Аль-Каідай групоўка Ісламская дзяржава Ірака і Леванта. Астатнюю частку - іншыя групоўкі.