У Іраку расце колькасць ахвяр нядзельных тэрактаў

28 октября 2013

Паводле апошніх звестак, загінулі звыш 60 чалавек, некалькі дзясяткаў параненыя, многія ў крытычным стане. Нагадаем, напярэдадні ў прыгарадах Багдада тэрарысты узарвалі адразу 10 аўтамабіляў. Бомбы былі закладзеныя ў шыіцкіх раёнах недалёка ад мячэцяў. Яшчэ адзін выбух прагрымеў на поўначы краіны: смяротнік атакаваў ваенны канвой. З пачатку года ў Іраку загінулі каля 6 тысяч чалавек.