У Іраку паранены лідар "Ісламскай дзяржавы"

13 февраля 2017

Паводле інфармацыі сірыйскіх СМІ, Абу Бакр аль-Багдадзі пацярпеў падчас авіяўдараў. Ён удзельнічаў у з'ездзе лідараў групоўкі на мяжы Сірыі і Ірака. Авіяўдар нанеслі іракскія ВПС. Паведамляецца, што верхавод тэрарыстычнай арганізацыі атрымаў цяжкае раненне, пасля гэтага яго даставілі на лячэнне ў Сірыю. Некалькі баевікоў загінулі.