У Іраку абвешчана трохдзённая жалоба ў сувязі з тэрактам у Багдадзе. Пры выбухах у ноч на трэцяе ліпеня загінулі больш як 130 чалавек, каля 200 атрымалі раненні. Першы выбух прагрымеў у гандлёвым раёне Карада. Ля рэлігійнага цэнтра мусульман-шыітаў на паветра ўзляцеў замініраваны аўтамабіль, побач з якім знаходзілася шмат прахожых. Пасля гэтага бомба спрацавала недалёка ад рынку ў раёне Аш-Шааб. Адказнасць за выбух узяла на сябе "Ісламская дзяржава".
У Іраку абвешчана трохдзённая жалоба ў сувязі з тэрактам у Багдадзе
4 июля 2016













