У Іраку курдскія ўзброеныя сілы пачалі спецаперацыю

17 августа 2014

У Іраку курдскія ўзброеныя сілы пачалі спецаперацыю, каб выгнаць баевікоў Ісламскай дзяржавы з тэрыторыі плаціны каля горада Масул. Удзел прымаюць і амерыканскія вайскоўцы. Адзначым, плаціна і электрастанцыя забяспечваюць энергіяй і вадой практычна ўсю поўнач Ірака. Джыхадысты захапілі гэты аб'ект у пачатку жніўня. Калі ён будзе падарваны, іракскі Масул пагражае накрыць хваля, вышынёй 20 метраў.