У Іраку баевікі "Ісламскай дзяржавы" пакаралі журналіста

20 мая 2015

Фірас аль-Бахры працаваў у горадзе Масул на поўначы краіны. На працягу трох тыдняў рэпарцёра трымалі ў заложніках і забілі пасля адмовы прысягнуцца на вернасць тэрарыстычнай групоўцы. Паводле некаторых даных, у палоне ў экстрэмістаў яшчэ 10 журналістаў. Адзначым,  летам мінулага года пасля захопу Масула баевікі  абвясцілі, што ўсе журналісты, якія працуюць у  рэгіёне,  павінны даваць клятву вернасці. З тых часоў былі забітыя сем рэпарцёраў.  Напрыканцы красавіка паведамлялася, што такая доля спасцігла пецярых журналістаў ва ўсходняй частцы Лівіі.