У Інтэрнэце з'явіліся кадры не для слабанервовых

5 мая 2016

Іх зняў пасажыр рэйса Абу-Дабі - Джакарта. На відэа ўсё, што адбывалася ў салоне, калі лайнер трапіў у зону моцнай турбулентнасці за 45 хвілін да пасадкі. Трэсла так, што ў адсеках для багажу лопнула ўнутраная абшыўка. Паведамляецца, што паветранае судна ў выніку паспяхова прызямлілася. Яго сустракала каманда медыкаў. Больш за 30 чалавек атрымалі нязначныя траўмы, ім аказалі дапамогу прама ў аэрапорце. А вось 9 пасажыраў давялося адправіць у бальніцу. Стан некаторых выклікае сур'ёзныя апаскі.