У Інтэрнэце абмяркоўваюць відэа нападу целаахоўніка Дзмітрыя Яраша на таксіста

16 мая 2017

У Інтэрнэце актыўна абмяркоўваюць відэа нападу целаахоўніка былога лідара Правага сектара Дзмітрыя Яраша на таксіста. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Камянское. Канфлікт пачаўся з-за таго, што вадзіцель не адказаў пасажырам на лозунг "Слава Украіне!". З-за гэтага таксіста збілі бітай, а калі ён паспрабаваў уцячы - прастрэлілі ногі. Паліцыя затрымала двух зламыснікаў, трэці ўцёк.