У Інтэрнэце набірае папулярнасць відэа, на якім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп п'е ваду

16 ноября 2017

Інцыдэнт адбыўся ў Белым доме. Падчас выступлення перад журналістамі ў амерыканскага лідара перасохла ў горле. Ён паспрабаваў самастойна знайсці бутэльку вады і часова схаваўся ад камер за трыбунай. Спроба апынулася няўдалай. На дапамогу Трампу прыйшлі журналісты, якія падказалі прэзідэнту, дзе стаіць вада. Падчас прамовы Трамп піў двойчы. Аднак тыя ж журналісты не забылі і даўнюю гісторыю. Чатыры гады таму Дональд Трамп жорстка асудзіў сенатара-рэспубліканца Марка Рубіа за тое, што той падчас выступлення па тэлебачанні перапыніў сваю прамову, каб адпіць глыток з бутэлькі. Рубіа гэтым разам не выпусціў магчымасці нанесці ўдар у адказ з'едлівай фразай у "Твітэры".