У Інтэрнэце набірае папулярнасць сэлфі з пандай

31 марта 2016

У Інтэрнэце набірае папулярнасць ролік з дзіцянём панды, якое робіць сэлфі з супрацоўнікам заапарка. На відэа жывёліна абдымаецца з мужчынам, абнюхвае яго, а пасля яны робяць сумесны здымак на камеру смартфона. Героі роліка жывуць у горадзе Дуцзян'ян - гэта паўднёвы захад Кітая. Там размешчаны цэнтр абароны і вывучэння бамбукавых мішак.