У Інтэрнэт трапіла відэа спробы ўцёкаў нью-ёркскага тэрарыста

1 ноября 2017

Толькі што ў Інтэрнэт трапіла відэа спробы ўцёкаў нью-ёркскага тэрарыста. Гэта першыя кадры, якія знялі відавочцы з найбліжэйшых дамоў. 29-гадовы Сайфула Саіпаў - выхадзец з Узбекістана - спрабуе ўцячы ад паліцыі.

Мужчына прыехаў у Штаты ў 2010-ым і працаваў вадзіцелем у Uber. Напярэдадні  ён на пікапе заехаў у натоўп пешаходаў і веласіпедыстаў у заходняй частцы Манхэтэна, недалёка ад месца, дзе стаялі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра.

Восем чалавек загінулі і больш за 10 параненыя. Вадзіцель душыў людзей, пакуль не ўрэзаўся ў школьны аўтобус. Пасля ён выскачыў з двума пісталетамі ў руках і пракрычаў: "Алах Акбар". Паліцыя адкрыла агонь, праўда, экстрэміст выжыў.

Атаку ў Нью-Ёрку - першую пасля 11 верасня - пракаменціраваў у сваім Twitter прэзідэнт ЗША. Трамп заявіў, што тэракт учыніў "вельмі хворы чалавек". Заяву зрабіў і мэр горада.

Біл дэ Блазіё, мэр г. Нью-Ёрка: "Гэта быў акт тэрору і баязлівы акт тэрору, накіраваны супраць невінаватых людзей, якія не падазравалі, што ім пагражае. Мы ведаем, што гэта акцыя была нацэлена на тое, каб зламаць наш дух. Але мы таксама ведаем, што ньюёркцы - гэта стойкі і мужны народ. Наш дух ніколі не зламаць з дапамогай акту насілля і спроб запалохаць нас".

Памежны кантроль у ЗША узмоцнены. Справа ў тым, што ў баевіка была пратэрмінаваная грын-карта. Тэрарыст пакінуў у машыне запіску, што дзейнічае ад імя "Ісламскай дзяржавы".