У Інданезіі завяршылі пошукі пасажыраў самалёта Air Asia

28 января 2015

Інданезійскія вайскоўцы аб'явілі аб афіцыйным завяршэнні пошукавай аперацыі лайнера авіякампаніі Air Asia. Яна працягвалася 31 дзень. Камандуючы заходнім флотам краіны заявіў, што ратавальнікі зрабілі ўсё магчымае, каб знайсці ахвяр катастрофы. Але ўлады Інданезіі аб'явілі, што не маюць намеру завяршаць аперацыю поўнасцю. Прыярытэтнае значэнне па-ранейшаму будзе нададзена пошукам загінуўшых. На сённяшні дзень са 162-х чалавек, якія знаходзіліся на борце, удалося знайсці целы толькі 70-ці.