У Інданезіі зняволеныя здзейснілі масавыя ўцёкі

19 августа 2013

У Інданезіі зняволеныя здзейснілі масавыя ўцёкі пасля бунту, звязанага з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. У турме на востраве Суматра, якая разлічаная на 300 чалавек, знаходзіліся 867 зняволеных. Падчас бунту зняволеныя напалі на працаўнікоў і падпалілі пост аховы. Пасля гэтага некалькім дзясяткам чалавек атрымалася збегчы. Зараз устанаўліваюць усе акалічнасці інцыдэнту і шукаюць збеглых злачынцаў. Нагадаю, у ліпені з перапоўненай турмы ў інданезійскім горадзе Медан у правінцыі Паўночная Суматра збеглі больш як 200 зняволеных. Асаблівую трывогу ў прадстаўнікоў праваахоўных органаў выклікае тое, што 12 з іх падазраюцца ў тэрарызме.